Тыдзень настаўнікаў-прадметнікаў "Кампетэнцыі педагога як аснова станаўлення новай якасці адукацыі"

10.02.2024

З 05.02.2024 па 10.02.2024 у нашай установе адукацыі праходзіў Тыдзень настаўнікаў-прадметнікаў “Кампетэнцыі педагога як аснова станаўлення новай якасці адукацыі”. На працягу Тыдня настаўнікі праводзілі і наведвалі ўрокі. Педагогі паказалі сваё прафесійнае майстэрства і падзяліліся вопытам з калегамі.

05.02.2024 прайшоў урок сусветнай гісторыі ў 7 класе па тэме: "Вайна за незалежнасць і ўтварэнне Злучаных Штатаў Амерыкі", настаўнік Зіміч С.М.

 

07.02.2024 прайшоў урок матэматыкі ў 8 класе па тэме: "Манатоннасць, прамежкі знакапастаянства квадратычнай функцыі", настаўнік Пупко Н.С.

08.02.2024 прошёл открытый урок по русскому языку на тему: "Солнце, воздух и вода-наши лучшие друзья". Тип урока: закрепление знаний. Цель урока: формирование основы целостного восприятия мира, в котором явления природы имеют тесную связь между собой и деятельностью человека. По окончании урока цель была достигнута.

 

09.02.2024 прайшоў адкрыты урок па фізічнай культуры на тэму "Перадачы мяча ад пляча ў руху. Удасканаленне вядзення мяча", настаўнік Белавус В.М. На ўроку вучні перадавалі мяч ў парах адзін аднаму, удасканальвалі вядзенне мяча з абвядзеннем перашкод, таксама на ўроку была гульня "Колькасць перадач".

 

09.02.2024 у выхаванцаў рознаўзроставай групы прайшоў занятак па мастацкай літаратуры "Падарожжа ў казку", выхавальнік Дубінец А.В. Да дзяцей прыходзіў у госці Кот Вучоны, які працягнуў падарожжа па казках на чароўным цягніку. На апошняй станцыі, у чароўным доміку, дзяцей чакалі маскі герояў казкі "Церамок". Выхаванцы з вялікім задавальненнем адзелі маскі і інсцэніравалі казку. У канцы занятку дзеці атрымалі салодкі пачастунак ад Ката Вучонага.

  

10.02.2024 па выніках правядзення Тыдня настаўнікаў-прадметнікаў адбылося паседжанне вучэбна-метадычнага аб’яднання, на якім настаўнікі прааналізавалі праведзеныя ўрокі, падвялі вынікі работы і паставілі перад сабой новыя задачы.