Турнір знаўцаў роднай мовы "Гаворым па-беларуску"

03.02.2024

03.01.2024 прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы "Гаворым па-беларуску". Паміж сабой спаборнічалі каманды “Каласок” і “Верасок”. Навучэнцы адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі, гулялі у перакладчыкаў, вялі дыялогі на беларускай мове. Яны пашырылі свой беларуска-моўны слоўнікавы запас, усвядомілі, што беларуская мова пяшчотная, мілагучная і такая цудоўная. У спаборніцтве кожны змог праявіць свой спрыт, дапамагчы сваім сябрам у выкананні агульнай справы. Мерапрыемства, якое дапамагалі падрыхтаваць і правесці актывісты БРСМ, прайшло весела і цікава.