Свята ўраджаю "Хлеб – гэта свята і будні"

18.11.2023

18 лістапада 2023 года ў нашай школе прайшло свята ўраджаю "Хлеб – гэта свята і будні". У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні з 1 па 9 клас і іх бацькі. У ходзе мерапрыемства рабяты адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі і удзельнічалі ў конкурсах. Пасля заканчэння асноўнай часткі свята вучні змаглі прадаць прынесеныя з дому мучныя вырабы. Усе прысмакі былі раскуплены ў кароткі тэрмін. Дзеці і дарослыя атрымалі вялікае задавальненне ад мерапрыемства.