Экскурсія ў філіялы музея Якуба Коласа ў Акінчыцах і Смольні

23.11.2023

23.11.2023 вучні нашай школы наведалі філіялы музея Якуба Коласа ў Акінчыцах і Смольні. У час экскурсіі школьнікі даведаліся шмат цікавага аб сям’і Я. Коласа, яго дзяцінстве, вучобе і літаратурнай дзейнасці.

Дзякуючы таленавітым экскурсаводам, навучэнцы змаглі дакрануцца да літаратурнай спадчыны паэта, адчуць дух таго часу, у якім жыў і тварыў адзін з самых таленавітых і знакамітых ураджэнцаў нашай Радзімы. 

Наведванне малой радзімы Я. Коласа дазволіць вучням лепш зразумець творчасць народнага паэта Беларусі, яго любоў да роднай зямлі.