Гадзіна стасункаў “З народных вытокаў”

03.11.2020

       У рамках рэалізацыі праекта, 3 лістапада 2020 года вучні Суднікаўская сярэдняй школы былі запрошаны на гадзіну стасункаў “З народных вытокаў”. Духоўнае адраджэнне народа немагчыма без захавання і перадачы ў сям’і з пакалення ў пакаленне традыцый, абрадаў, рамёстваў.

      Дзеці пазнаёміліся з будовай беларускай хаты, даведаліся, што такое “бабулін куток”, “чырвоны куток, як упрыгожвалі сваё жыллё нашы прабабулі.

        Дэманстравалася нацыянальнае адзенне беларусаў, вёўся расповед пра асаблівасці яго аздаблення і нашэння.

       З цікавасцю навучэнцы разглядалі вырабы беларускага ткацтва (прасціны, посцілкі, ручнікі, абрусы), прадстаўленыя дзецьмі былой жыхаркі в. Баброўнікі Сабалеўскай В.І