Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

"Гучы, роднае слова!" - пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі "Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна" 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. З выхаванцамі рознаўзроставай групы праведзена гутарка аб Міжнародным дні роднай мовы, арганізаваны беларускія гульні. Дзеці наведалі сельскую бібліятэку, віталіся з бібліятэкарам, адгадвалі загадкі, разглядалі выставу кніг на беларускай мове. Канечне, гэты цудоўны дзень не абышоўся і без бацькоў. Кожнай матулі і тату прапанавалася запісаць беларускае слова. Для бацькоў падрыхтавалі падказку "Па-беларуску гучыць так".