Дыдактычная гульня "Складзі герб, сцяг, карту Беларусі"

21.04.2023

Задачы: практыкаваць дзяцей у складанні цэлага малюнка з частак; замацоўваць веды пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

Дыдактычны матэрыял: карткі з выявамі герба, сцяга, карта Рэспублікі Беларусь; карткі з выявамі герба, сцяга, карты Рэспублікі Беларусь падзеленыя на часткі.

Гульнёвыя правілы: уважліва разгледзіць карткі, скласці з частак цэлы малюнак за пэўны час.

Гульнёвыя дзеянні: скласці з частак цэлы малюнак; спаборніцтва.

ХОД ГУЛЬНІ

Выхавальнік дашкольнай адукацыі раздае дзецям две карткі з выявамі герба, сцяга, карты Рэспублікі Беларусь. Адна картка цэлая, другая парэзаная на часткі. Дзецям неабходна за пэўны час з частак скласці цэлы малюнак. За правільна выкананае заданне дзіця атрымлівае ўзнагароду.