Дыдактычная гульня "Сімвалы Рэспублікі Беларусь"

21.04.2023

Задачы: замацоўваць веды дзяцей аб сімвалах Рэспублікі Беларусь; развіваць лагічнае мысленне, памяць; выхоўваць павагу да сваёй Радзімы.

Дыдактычны матэрыял: карткі з выявамі сімвалаў дзяржавы (герб, сцяг) і краін суседзяў (Расія); прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (сасна, зубр, бусел, кветкі ільну, канюшыны, васілька) і іншыя малюнкі, кружочкі чырвонага колеру.

Гульнёвыя правілы: трэба падабраць карткі і правільна называць дзяржаўныя і прыродныя сімвалы

Гульнёвыя дзеянні: разгледзіць карткі, знайсці і закрыць лішні малюнак; скласці картку "Прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь"; спаборніцтва.

ХОД ГУЛЬНІ

Варыянт 1. "Знайдзі сімвалы Рэспублікі Беларусь"

Выхавальнік дашкольнай адукацыі раздае дзецям карткі з выявамі сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герб, сцяг) і краін суседзяў (Расія) і прыродных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сасна, зубр, бусел, кветкі ільну, канюшыны, васілька) і іншыя малюнкі. Дзецям неабходна знайсці малюнкі, якія не адносяцца да сімвалаў Рэспублікі Беларусь і закрыць іх кружочкам чырвонага колеру.

 

  

Варыянт 2. "Складзі картку прыродных сімвалаў Рэспублікі Беларусь"

Выхавальнік дашкольнай адукацыі раздае дзецям карткі з выявамі прыродных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сасна, зубр, бусел, кветкі ільну, канюшыны, васілька). Адна картка цэлая, другая парэзаная на часткі. Дзецям неабходна за пэўны час з частак скласці цэлы малюнак. За правільна выкананае заданне дзіця атрымлівае ўзнагароду.