Назва праекта: «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі»
Тэрмін рэалізацыі: 2018 – 2022 гады
Кансультанты:
Пашковіч Таццяна Фадзееўна, метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»
Слесарава Іна Мікалаеўна, дацэнт кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Кіраўнік праекта: Юсцік Ірына Уладзіміраўна, дырэктар
Каардынатар: Зуй Вераніка Антонаўна, намеснік дырэктара
Удзельнікі інавацыйнага праекта:
Зуй Вераніка Антонаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце;
Варанцова Анастасія Анатольеўна, настаўнік геаграфіі і біялогіі;
Залатарова Вольга Генадзьеўна, педагог-арганізатар;
Зуй Святлана Зіноўеўна, настаўнік пачатковых класаў;
Зіміч Сяргей Міхайлавіч, настаўнік гісторыі;
Паталей Алена Іванаўна, настаўнік пачатковых класаў, педагог сацыяльны;
66 вучняў, 1-10 класы.
Асноўная ідэя: інавацыйны праект з’яўляецца адказам на сацыякультурны выклік сучаснасці і прадугледжвае магчымасць далучэння да рашэння праблемы фарміравання беларускамоўнай асобы, якая валодае высокім узроўнем этнакультурнай кампетэнцыі, праз выкарыстанне ў адукацыйным працэсе этнакультурных тэхналогій у спалучэнні з эфектыўным педагагічным вопытам.
Удзел у праекце будзе спрыяць станаўленню навучэнца не толькі як суб'екта навучальнай дзейнасці, здольнага да пабудовы ўласнай адукацыйнай траекторыі, якая забяспечвае паспяховую самарэалізацыю на ўсіх этапах навучання, але і падрыхтаванага да захавання і перадачы духоўна-маральнай і культурнай спадчыны, усведамлення сваёй адказнасці за лёс Айчыны і свайго народа.
Інфармацыйная карта вопыту рэалізацыі інавацыйнага праекта
Тэма інавацыйнага праекта: "Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі"
Тэрмін рэалізацыі інавацыйнага праекта: 2018 – 2022 гг.
Адрас вопыту: дзяржаўная ўстанова адукацыі "Суднікаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа"
П.І.І. па бацьку кіраўніка ўстановы адукацыі: Юсцік Ірына Уладзіміраўна
№
|
Характарыстыкі вопыпу |
Апісанне характарыстык вопыту |
1. |
Аўтар вопыту |
Зуй Вераніка Антонаўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці |
2. |
Актуальнасць вопыту рэалізацыі праекта
|
Садзейнічаць адраджэнню нацыянальных культурных традыцый — фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў, захаванню і развіццю роднай мовы, — стварэнню ўмоў для фарміравання і развіцця этнакультурнай кампетэнтнасці навучэнцаў, усведамлення імі сваёй самабытнасці і непаўторнасці як беларусаў, паважлівых адносін да прадстаўнікоў іншых культур. |
3. |
Ідэя праекта
|
Інавацыйны праект з’яўляецца адказам на сацыякультурны выклік сучаснасці і прадугледжвае магчымасць далучэння да рашэння праблемы фарміравання беларускамоўнай асобы, якая валодае высокім узроўнем этнакультурнай кампетэнцыі, праз выкарыстанне ў адукацыйным працэсе этнакультурных тэхналогій у спалучэнні з эфектыўным педагагічным вопытам. Удзел у праекце спрыяў станаўленню навучэнца не толькі як суб'екта навучальнай дзейнасці, здольнага да пабудовы ўласнай адукацыйнай траекторыі, якая забяспечвае паспяховую самарэалізацыю на ўсіх этапах навучання, але і падрыхтаванага да захавання і перадачы духоўна-маральнай і культурнай спадчыны, усведамлення сваёй адказнасці за лёс Айчыны і свайго народа. |
4. |
Вынікі рэалізацыі праекта |
Сфарміраванасць у суб’ектаў адукацыйнага працэсу этнакультурнай кампетэнтнасці, якая выяўляецца ў гатоўнасці да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа, забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы. Пашырэнне і ўзбагачэнне адукацыйнага асяроддзя школы. Праектныя прадукты: праграма аб’яднання па інтарэсах “Народная спадчына” для вучняў 3-7 класаў (Зуй В.А., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці); зборнік фальклорных святаў (Зуй С.З., кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Народная спадчына”); праграма аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей “Нашчадкі” (Зуй В.А., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці); даследчыя працы: “Печ у беларускай вясковай хаце”, “Няхай не згасне полымя Юр’еўскай свячы”, “Загадка Чортавага камня Ратынскага”, “Загадка курганоў урочышча Цагельня”, “Тайна сівога капца”, (Зіміч С. М., настаўнік гісторыі) музей дапоўненай рэальнасці “Культура і быт беларусаў” (Зуй В.А., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці); факультатыўныя заняткі «Вытокі роднай мовы» у форме “Lap book” (Паталей А.І., настаўнік пачатковых класаў). |
5. |
Прадстаўленне вопыту рэалізацыі праекта |
XVI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Моладзь у навуцы - 2.0'19”, Зіміч Сяргей Міхайлавіч, настаўнік гісторыі; канферэнцыя педагагічных работнікаў Валожынскага раёна “Захаванне гістарычнай памяці і выхаванне патрыётаў – найважнейшыя арыенціры адукацыйнай палітыкі Валожынскага раёна”. Музей дапоўненай рэальнасці “Культура і быт беларусаў” (жнівень 2021г., жнівень 2022г.), Паталей Алена Іванаўна, настаўнік пачатковых класаў |
Сродкі масавай інфармацыі: ход рэалізацыі інавацыйнага праекта адлюстроўваецца на сайце ўстановы адукацыі: раздзел (Деятельность)/ падраздзел (Республиканский инновационный проект)/ https://sudniki.volozhin-edu.gov.by/ выданні: Сяўрук Віялета Міхайлаўна, зборнік паэзіі “Краіна міру” (Верш “Запавет”), 2022 год; Жаўток Наталля Геннадьеўна, Беларуская мова і літаратура, верасень, 2022 №9 “Сказ як сінтаксічная адзінка, яго асноўныя функцыі”; Сяўрук Віялета Міхайлаўна, зборнік эсэ, прысвечаны Году гістарычнай памяці "РАДЗІМУ ЛЮБЛЮ" (“Будучыня Радзімы ў маіх руках”), 2022 год; Зуй Яўгенія Аляксандраўна, зборнік эсэ, прысвечаны Году гістарычнай памяці "РАДЗІМУ ЛЮБЛЮ" (“Святыня ў маім жыцці”), 2022 год. |
||
6.
|
Распаўсюджванне вопыту рэалізацыі праекта |
праграма аб’яднання па інтарэсах “Народная спадчына” для вучняў 3-7 класаў (Зуй В.А., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці); зборнік фальклорных святаў (Зуй С.З., кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Народная спадчына”); праграма аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей “Нашчадкі” (Зуй В.А., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці); музей дапоўненай рэальнасці “Культура і быт беларусаў” (Зуй В.А., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці); факультатыўныя заняткі “Вытокі роднай мовы” у форме “Lap book” (Паталей А.І., настаўнік пачатковых класаў). |