Экскурсія ў музейны куток да экспазіцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню памяці ахвяр фашызму

07.09.2024

7 лістапада 2024 года ў школе адбылася экскурсія ў музейны куток да экспазіцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню памяці ахвяр фашызму.

У час экскурсіі рабяты даведаліся, што кожны год, пачынаючы з 1962 года міжнародная супольнасць кожную другую нядзелю верасня адзначае Дзень памяці ахвяр фашызму. Асноўнай мэтай гэтай памятнай даты з’яўляецца барацьба з ідэалогіяй адраджэння фашызму ў сучасным свеце. Беларускі народ як ніхто іншы памятае, што прынеслі больш за 80 гадоў таму фашысты і іх памагатыя на шматпакутную беларускую зямлю.