Прыём ў акцябраты і піянеры

08.02.2023

8 лютага ў Дзень юнага героя-антыфашыста ў нашай школе адбылася цырымонія, прысвечаная прыёму ў акцябраты і піянеры. Адзін вучань 2 класа быў прыняты ў рады акцябрат, пяць навучэнцаў 5 класа ўступілі ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Мы рады вітаць юных акцябрат і піянераў у нашай вялікай і дружнай сям'і. Жадаем вам радасных падзей, творчасці, запалу і поспеху ва ўсіх вашых справах.