Фізкультурны вольны час «Дзень мяча»

25.04.2024

25.042024 прайшоў фізкультурны вольны час "Дзень мяча". Усе дзеці любяць гуляць з мячом. І сёння яны з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых гульнях, выконвалі спартыўныя заданні і праяўлялі кемлівасць. Мэтай мерапрыемства з'яўлялася замацаваць рухальныя навыкі ў асноўных рухах і рухомых гульнях з мячом. На працягу ўсяго мерапрыемства праходзіла змена аднаго віду дзейнасці на другі: эстафеты, загадкі, рухомыя гульні, музычныя паўзы.