Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023

15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя – гэта закон, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Усе іншыя законы і правілы, якія дзейнічаюць у нашай краіне, не павінны яму супярэчыць. Менавіта Канстытуцыя вызначае дзяржаўны і грамадскі лад Беларусі, прававы статус чалавека.

У нашай школе у гэты дзень для вучняў 1-9, 11 класаў быў праведзены ўрок патрыятызму "Канстытуцыя – падмурак дзяржаўнага будаўніцтва". У час мерапрыемства рабяты даведаліся аб гісторыі прыняцця Канстытуцыі ў нашай краіне, правах і абавязках грамадзян.