Панарама адкрытых заняткаў

16.03.2020

У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі» у школе прайшла панарама адкрытых вучэбных і выхаваўчых мерапрыемстваў “Выкарыстанне этнакультурных тэхналогій у спалучэнні з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі” з 09-14.03.2020

09.03.2020 быў праведзены адкрыты факультатыўны занятак “Краязнаўства” па тэме “Прадпрыемствы г.п.Івянец”. На занятку вучні змаглі здзейсніць завочнае падарожжа па г.п.Івянец, пазнаёміцца з прадпрыемствамі, якія размяшчаюцца на тэрыторыі г.п.Івянец.

“Вытокі роднай мовы” – факультатыў, які вучні першага класа наведваюць з цікавасцю. 13 сакавіка на занятку, які насіў назву “Хітрай называюць”, вучні знаеміліся яшчэ з адным лясным жыхаром – лісой. Дзеці даведаліся пра тое, чаму яе называюць хітрай. Цікавасць і многа пытанняў у іх вызвалі павадкі, паводзіны лісы, тое, як яна клапоціцца пра сваіх дзіцянят.

13.03.2020 для вучняў 6 класа была праведзена класная гадзіна-круглы стол “Квітней мая Радзіма”.

14 сакавіка ў школе прайшла акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі  Беларусь. У гэты дзень вучням 8-9 класаў, якім споўнілася 14 гадоў,  былі ўручаны  памятныя падарункі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кніга “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”