Мова родная – мова модная!

21.02.2020

 “Мова родная – мова модная!” – гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Дня роднай мовы, мэтай якога было: выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, выклікаць жаданне глыбей вывучаць беларускую мову, развіваць творчае мысленне, пазнавальныя інтарэсы вучняў.

У гэты дзень вучні сталі удзельнікамі акцыі “Маё любімае беларускае слова”.  Прыемна адзначыць, што многія вучні школы з вялікім жаданнем, творча падышлі да выканання задання.

Вучні 5-9 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа па развучванні беларускага народнага танца “Падыспань” і гульні-конкурса “Пагуляем у роднае слова”. Для вучняў 3-4 класаў было арганізавана правядзенне беларускіх гульняў “Вяселля ды смеху – па цэламу меху!”.