Калядкі

У рамках рэалізацыі праекта ў школе прайшло тэатралізаванае прадстаўленне свята “Калядкі”, якое было падрыхтавана выхаванцамі аб’яднання па інтарэсах “Народная спадчына”. У сцэнарый правядзення свята быў пакладзены сабраны  ад жыхароў в.Суднікі матэрыял. Вучні  паказалі, як нашы продкі сустракалі Каляду, віншавалі ўсіх прысутных , зычылі здароўя і багацця.

Кожны ўдзельнік гэтага свята змог дакрануцца да гістарычнай спадчыны беларускага народа.