Дзень роднай мовы

21.02.2023

Навучанне выхаванцаў роднай мове, авалоданне яе багаццем надаецца вялікае значэнне ў нашай установе. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення выхаванцамі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная гаворка спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. У рамках правядзення Дня роднай мовы 21 лютага для выхаванцаў быў арганізаваны прагляд мультфільмаў на беларускай мове. Потым дзеці з радасцю пераказвалі казкі, якія праглядзелі.