Чарнобыль – наш боль і памяць

28.04.2020

                                          Белая Русь, Белая Русь –

                                          Чорнае, чорнае гора.

                                          Што прычакае цябе Беларусь?

                                          Ад былі Чарнобыля чорнай?

     24-25 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Суднікаўская сярэдняя школа” для вучняў 1-9 класаў прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны “Чарнобыль – наш боль і памяць” прысвечаныя памяці ахвярам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, усім людзям, якія мелі дачыненне да ліквідацыі яе наступстваў. Вучні пазнаёміліся з дадзенымі ўплыву радыяцыі на вакольнае асяроддзе і правіламі бяспечных паводзін ва ўмовах радыяцыйнага забруджвання.