Дзень прафілактыкі

10.03.2020

У гэты дзень у школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, у якіх былі задзейнічаны вучні 1-9 класаў.

У рамках правядзення адзінага дня прафілактыкі вучні першага класа прынялі ўдзел у гульнявой праграме “У краіне дарожных знакаў”. Яны яшчэ раз успомнілі правілы дарожнага руху, дарожныя знакі, змаглі пабыць у ролі вадзіцеляў і перавезці груз. Гэта ім вельмі спадабалася.

Вучням 3-4 класаў было прапанавана паўдзельнічаць у розных ролевых гульнях па правілах дарожнага руху. Успомнілі віды транспарту, дарожныя знакі. Паўтарылі правілы паводзін на дарозе, пабывалі пешаходамі і вадзіцелямі.

Адбылася гутарка з элементамі дыскусіі «Чалавек, які не мае спагады, жорсткі» сярод вучняў 5-6 класаў. Вучні вырашалі сітуацыйныя задачы. Вызначалі, да якой якасці адносяцца прапанаваныя ўчынкі. У групах збіралі вызначэнні паняццяў спачуванне, жорсткасць, абыякавасць з набору слоў. Таксама прагледзелі і абмеркавалі відэа аб жорсткасці і спагадзе сярод падлеткаў.

Сярод 7-9 класаў прайшоў дыялог з элементамі гульні на тэму "Жыццё, даўжынёй у цыгарэту". Навучэнцы мелі магчымасць яшчэ раз пераканацца, што курэнне шкодна.