Назва праекта: «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі»
Тэрмін рэалізацыі: 2018 – 2022 гады
Кансультанты:
Пашковіч Таццяна Фадзееўна, метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»
Слесарава Іна Мікалаеўна, дацэнт кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Кіраўнік праекта: Юсцік Ірына Уладзіміраўна, дырэктар
Каардынатар: Зуй Вераніка Антонаўна, намеснік дырэктара
Удзельнікі інавацыйнага праекта:
Зуй Вераніка Антонаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце;
Варанцова Анастасія Анатольеўна, настаўнік геаграфіі і біялогіі;
Залатарова Вольга Генадзьеўна, педагог-арганізатар;
Зуй Святлана Зіноўеўна, настаўнік пачатковых класаў;
Зіміч Сяргей Міхайлавіч, настаўнік гісторыі;
Паталей Алена Іванаўна, настаўнік пачатковых класаў, педагог сацыяльны;
66 вучняў, 1-10 класы.
Асноўная ідэя: інавацыйны праект з’яўляецца адказам на сацыякультурны выклік сучаснасці і прадугледжвае магчымасць далучэння да рашэння праблемы фарміравання беларускамоўнай асобы, якая валодае высокім узроўнем этнакультурнай кампетэнцыі, праз выкарыстанне ў адукацыйным працэсе этнакультурных тэхналогій у спалучэнні з эфектыўным педагагічным вопытам.
Удзел у праекце будзе спрыяць станаўленню навучэнца не толькі як суб'екта навучальнай дзейнасці, здольнага да пабудовы ўласнай адукацыйнай траекторыі, якая забяспечвае паспяховую самарэалізацыю на ўсіх этапах навучання, але і падрыхтаванага да захавання і перадачы духоўна-маральнай і культурнай спадчыны, усведамлення сваёй адказнасці за лёс Айчыны і свайго народа.